У ДАПАМОГУ ВУЧНЯМ
Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (закон)
Іван Шамякін
Іван Пятровіч Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік НАН Беларусі, нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1925 года бацька стаў працаваць лесніком, канчаткова страціўшы надзею разжыцца на ўласнай зямлі. У сувязі з гэтым месца жыхарства часта мянялася: Цярэшкавічы пад Нова-Беліцай, Новая Стража пад Краўцоўкай. Жыццё ў леснічоўках (іх у той мясцовасці называлі "стражамі") не толькі вельмі рана прывучвала да самастойнасці, да працы, да захаплення роднай прыродай, але і дазваляла адчуць складанасць усяго, што адбывалася.
Скончыў пачатковую школу ў вёсцы Краўцоўка, потым мяняў школы (з-за пераезду сям'і); у пятым і шостым класе вучыўся ў Кармянскай школе, затым закончыў Макаўскую сямігодку.
Пасля заканчэння сямігодкі ў 1940 годзе паступіў вучыцца ў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. У студэнцкія гады пачаў пісаць спачатку паэтычныя, а затым і празаічныя творы, стаў членам літаратурнага аб'яднання пры абласной газеце "Гомельская праўда", пазнаёміўся з паэтамі Л. Гаўрылавым, К. Кірэенкам, Дз. Кавалёвым. Сябры па літаб'яднанню ўхвалілі яго прозу, але не прынялі паэзію. Гэта паўплывала на выбар маладога аўтара: у 1940 годзе даслаў свае першыя апавяданні ў рэдакцыю "Полымя рэвалюцыі", рэдактарам якога быў Міхась Лынькоў. Іван Шамякін быў уражаны тым, што Лынькоў пісаў яму пісьмы-рэцэнзіі на 4—6 старонках машынапісу і дэталёва разбіраў апавяданні маладога пісьменніка, вучыў, "як трэба і як не трэба" пісаць.
Пасля заканчэння тэхнікума Iван Шамякін быў накіраваны ў Беласток, дзе стаў працаваць тэхнікам прамкамбіната, але хутка быў прызваны ў армію, служыў у зенітна-артылерыйскай часці, якая стаяла ў Мурманску. Калі пачалася вайна, абараняў Мурманск і іншыя гарады ад варожых самалётаў. У апошні год вайны яго вайсковую часць перакінулі ў Польшчу. Перамогу сустрэў на Одэры, дзе служыў яшчэ да восені. Увесь ваенны час прадаўжаў пісаць.
У канцы 1945 года ў часопісе "Полымя" была надрукавана аповесць "Помста", якая лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці.
Пасля дэмабілізацыі жыў з сям'ёй у вёсцы Пракопаўка на Гомельшчыне, дзе працаваў настаўнікам. Стаў вучыцца на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута, спалучаў працу ў школе з абавязкамі сакратара мясцовай партарганізацыі, увесь вольны час аддаваў літаратуры. Быў запрошаны на першы пасляваенны пленум Саюза пісьменнікаў Беларусі, што адыграла значную ролю ў жыцці Шамякіна: ён пазнаёміўся з многімі пісьменнікамі, акунуўся ў праблемы літаратуры. У гэты час пісьменнік працуе над раманам "Глыбокая плынь", які стаў адным з першых твораў у беларускай літаратуры, прысвечаных партызанскай барацьбе. У 1949 годзе раман "Глыбокая плынь" і празаічны зборнік "На знаёмых шляхах" , у які ўвайшлі апавяданні і аповесць "Помста", былі выдадзены.
У 1948 годзе Iван Шамякін паступіў у Рэспубліканскую партыйную школу і пераехаў у Мінск. Пасля заканчэння партшколы быў рэдактарам альманаха "Советская Отчизна", а ў 1954 годзе быў выбраны намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў рэспублікі. Доўгія гады ён будзе працаваць ў апараце Саюза пісьменнікаў на розных пасадах. У 80-я гады быў галоўным рэдактарам выдавецтва "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя".
Пісьменнік займаў шэраг адказных дзяржаўных пасад. Ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і СССР, працяглы час быў Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР.
У 1972 годзе яму было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка, але не пасады і званні былі для яго галоўным. На першым месцы заўсёды была творчая праца.
Што больш за ўсё ўражвае ў біяграфіі I. Шамякіна? Безумоўна, яго незвычайная працаздольнасць. Вымушаны, як і ўсе сялянскія дзеці, працаваць з маленства, ён і ў творчай працы быў нястомным. Раманы, аповесці, апавяданні, артыкулы, рэцэнзіі, выступленні на літаратурных форумах і сустрэчах з чытачамі, на рознага роду пасяджэннях — усё гэта патрабавала напружанай, нястомнай працы. З дзяцінства ён пазнаў, чым з'яўляецца для чалавека добрая кніга, зведаў яе ўздзеянне на душу і розум, таму вельмі хацеў, каб і яго творы сталі для чытачоў вернымі сябрамі, шчырымі дарадцамі і настаўнікамі, вучылі іх "быць чалавекам". Іменна гэтыя словы вызначаюць асноўны матыў творчасці пісьменніка, і яго кнігі сапраўды сталі любімымі для многіх чытачоў.
Станаўленне творчай індывідуальнасці Івана Шамякіна адбывалася пад уплывам розных фактараў. Чалавек фарміруецца ў дзяцінстве, гэта агульнавядома. Прыклад бацькі і маці, руплівых працаўнікоў, ранняя самастойнасць і праца, каб зарабіць рубель, сфарміравалі адказныя адносіны да ўсяго, за што браўся будучы пісьменнік. Ці не ў тым асноўная прычына нястомнай творчай працы Iвана Шамякіна, жыццё якога больш можна ахарактарызаваць выслоўем вядомага рускага пісьменніка Ю. Алешы: "Ни дня без строчки!"
Ласкавая беларуская прырода фарміравала адчуванне прыгожага; кнігі, да чытання якіх сялянскі хлапчук прызвычаіўся вельмі рана, сталі добрымі сябрамі на ўсё жыццё. Як і настаўніца роднай мовы Яўгенія Кузьмінічна Анціпава, якая, па словах Шамякіна, "...неяк асабліва змагла прывіць любоў да роднага слова такую моцную, што пранёс я яе і праз тэхнікум, дзе беларускую мову не вывучалі, і праз вайну, дзе заўсёды гаварыў па-руску". Хацелася на гэтай прыгожай мове расказаць людзям пра тое, што перажываў, аб чым думаў. Жыццё стала тым галоўным фактарам, пад уздзеяннем якога фарміравалася творчасць і індывідуальнасць пісьменніка. Іван Шамякін ніколі не быў староннім назіральнікам гэтага жыцця, ён актыўна ўдзельнічаў у ім. Вайна, удзел у аднаўленні разбуранай гаспадаркі, праца настаўнікам, вучоба, грамадзянская дзейнасць давалі пісьменніку магчымасць вывучаць жыццё, сустракаць людзей, якія станавіліся прататыпамі яго будучых герояў.
Не апошнюю ролю адыграла знаёмства I. Шамякіна яшчэ ў студэнцкія гады з беларускімі паэтамі Л. Гаўрылавым, К. Кірэенкам, Дз. Кавалёвым (у літаб'яднанні пры газеце "Гомельская праўда"). Сябры па літаб'яднанню змаглі пераканаць маладога аўтара, што яго прызванне — не паэзія, а проза, і гэта, безумоўна, мела для будучага пісьменніка важнае значэнне. Пазней перапіска з М. Лыньковым, рэдактарам "Полымя рэвалюцыі", адыграе сваю ролю ў станаўленні творчай індывідуальнасці Шамякіна, таму што аўтарытэтны пісьменнік Лынькоў заўважыў талент маладога аўтара і не шкадаваў часу, каб і дапамагчы гэтаму таленту раскрыцца.
У 80-я гады пісьменнік звярнуўся да ўспамінаў аб перажытым, якія склалі кнігу "Карэнні і галіны". Ён расказвае і пра сваё жыццё, і пра сустрэчы з Якубам Коласам, Петрусём Глебкам, Міхасём Лыньковым, Петрусём Броўкам, Іванам Мележам, Андрэем Макаёнкам (дарэчы, А. Макаёнку ён прысвяціў асобны твор — "Аповесць пра сябра"). Безумоўна, гэтыя сустрэчы, сяброўскія адносіны, як і праца ў Саюзе пісьменнікаў, дазвалялі пісьменніку быць у самым цэнтры літаратурнага жыцця, фарміравала яго творчую індывідуальнасць.
ІВАН ШАМЯКІН
ВІКТАРЫНА
1. Назавіце дату і месца нараджэння пісьменніка.
2. Успомніце першы буйны твор Івана Шамякіна. Калі ен быў напісан?
3. Пад якой назвай выйшаў зборнік апавяданняў для дзяцей?
4. Якія драматычныя творы пісьменніка вы ведаеце? У якіх тэатрах яны пастаўлены?
5. Людзей якіх дзвюх прафесій паказаў Іван Шамякін на старонках большасці сваіх твораў?
6. Успомніце часткі кнігі “Трывожнае шчасце”.
7. Назавіце месцы падзей, якія апісаны ў аповесцях “Непаўторная вясна”, “Агонь і снег”.
8. Пералічыце галоўных дзеючых асоб кнігі “Трывожнае шчасце”.
9. У якой форме напісана аповесць “Агонь і снег”?
10. У якой аповесці такі пачатак : “Пятро ляжаў на ўзлеску. Малады сасоннік падступаў амаль пад самыя гароды”?
11. Каго з герояў называлі “эрудытам” ; Напалеонам ; Старым?
12.За які твор І. Шамякіну была прысуджана Дзяржаўная прэмія ? Калі ?
13. Успомніце год выхаду ў свет рамана “ Сэрца на далоні“.
14.Якой прэміяй адзначан раман “ Сэрца на далоні” ?
ІВАН МЕЛЕЖ
ВІКТАРЫНА
1. У якім буйным творы І. Мележ апісвае свае родныя мясціны?
2. Дзе і калі нарадзіўся пісьменнік?
3. Назавіце першы твор І. Мележа.
4. Дзе вучыўся пісьменнік?
5. Хто і ў якім апавяданні “ўпершыню адчуў,што нейкія невядомыя дасюль сувязі збліжаюць і моцна яднаюць іх. Тое, што яны ваявалі ў адным узводзе,што ў іх была адна мэта, адзін вораг, паўстала цяпер у новым святле. Чалавек. Якога ён ведаў здалёк, зрабіўся блізкі і дарагі. І іншыя, што ішлі ў бой поруч з ім, сталі ў гэтую хвіліну блізкія і родныя, як ніколі”?
Каму прысвяціў гэта апавяданне пісьменнік?
6. Як называецца нарыс І. Мележа. У якім ён перадае ваенную біяграфію танкіста?
7. Каму і ў якой аповесці належаць словы: “Які-небудзь год, і тут зноў пусцім машыны, больш, як да вайны. Электрастанцыю на Тур’і пабудуем… Добрае жаццё,Алена, будзе!”?
8. Аб якім герою і ў якім твора сказана: “Аднаго адразу пабачыш, а другога… і за год не зразумеешь”?
9. Прыгадайце нарысы І.Мележа. напісаныя ім у выніку паездкі ў краіны Еўропы.
10. Аб чыім чулым сэрцы піша І. Мележ у нарысе “Чулае сэрца”?
11. У якім апавяданні гаворыцца аб галоўным герою:
“…тры месяцы таму назад яго прыслалі сюды, у гэты калгас. Старшыні пашанцавала на добрпага намесніка, і ён, Баклан, па прывычцы і далей жыў сваімі заслугамі, камандаваў Гаўрыльчыкам, - часта ездзіў гуляць у гора. Рыбу лавіць на Прыпяць.
Як яму было прыкра і горка ў гэтую восеньскую ноч, калі ён пачаў перабіраць свае ўчынкі за апошнія два гады. Ён здзівіўся, што не заўважыў усяго гэтага раней”?
ВЫВУЧЭННЕ РАМАНА І.ШАМЯКІНА
1. “Сэрца на далоні”-гэта раман:
1) сацыяльна-бытавы; 4) дэтэктыўны;
2) філасофскі; 5) навукова-папулярны.
3) гістарычны;
2.Над раманам аўтар працаваў у:
1) 1982-1986 гг.; 4) 1960-1963 гг.;
2) 1958-1961 гг.; 5) 1976-1979 гг.
3) 1987-1990 гг.;
3.Структура твора сладаецца з наступнай колькасці раздзелаў:
1) 26; 4) 40;
2) 30; 5) 43.
3) 37;
4. Дзеянне ў пачатку рамана адбываецца:
1) ля Гомеля ў лясным масіве, дзе ў час вайны знаходзіўся партызанскі атрад;
2) ля адной з вескай бліз Мінска;
3) у леснічоўцы пад Пясочнай Будай Церахоўскага раёна;
4) у вёсцы Карма Добрушскага раёна;
5) у Дзятлаўскім лясніцтве на супольна пабудаванай дачы.
5.”Сэрца на далоні”-гэта твор пра
1) партызанскую барацьбу ў ваколіцах Мінска;
2) жыццё вёскі ў пасляваенны час;
3) Мінскае падполле;
4) узаемаадносіны чалавека і прыроды;
5) барацьбу прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з захопнікамі ў гады вайны.
6.У цэнтры падзей рамана знаходзяцца героі:
1) Кірыла Шыковіч; 4 )Зося Савіч;
2) Антон Яраш; 5) доктар Савіч.
3) Сямён Гукан;
7.Сюжэтным центрам твора, вакол якога аб’яднаўваюцца ўсе падзеі, з’яўляецца
1) дзейнасць супрацоўніка абласной газеты Кірылы Шыковіча;
2) гісторыя хваробы Зосі Савіч;
3) XX з’езд КПСС;
4) справа доктара Савіча;
5) мінулае Гукана.
8.Сажань-гэта мянушка
1) Клаўдзіі Сухадол; 4) Яраша;
2) Шыковіча; 5) Гукана.
3) Савіча;
9.Аднадумцамі Гукана з’яўляюцца
1) Сазоненка; 4) Рагойша;
2) Гамбіцкі; 5) Швагераў.
3) Тукала;
10.Гукан у час вайны быў
1) журналістам; 4) падпольшчыкам;
2) разведчыкам; 5) санітарам.
3) сувязным;
11.Сіла Гукана ў тым, што ён
1) вельмі начытаны чалавек;
2) валодае адміністрацыйнай уладай;
3) мае сувязі з прадстаўнікамі вышэйшых органаў улады;
4) мае слаўнае партызанскае мінулае;
5) з’яўляецца дэпутатам і мае недатыкальнасць.
12.Гукан на Зосю ўзводзіць паклёп, бо
1) пабаяўся, што яго абвінавацяць у сувязях са “здраднікам” Савічам;
2) тая адмовілася стаць яго жонкай;
3) яна стаяла на шляху павышэння па службовай лесвіцы;
4) яе бацька перад вайной адмовіўся рабіць Гукану аперацыю на сэрцы;
5) яна не выканала ні аднаго яго даручэння ў час падпольнай барацьбы і ў пасляваенны час.
1) бессардэчны кіраўнік, подлы чалавек, бюракрат,
2) крыху сентыметальны, прыпісвае сабе заслугі Савіча і зрабіў на гэтым службовую кар’еру;
3) кар’ерыст, валюнтарыст, нягоднік; старшыня гарвыканкама, фальсіфікатар падпольнай барацьбы ў горадзе ў час вайны;
5) увасабляе кансерватызм; прыстасаванец, дэмагог, нахрапісты;
6) ”з худым аскетычным тварам, глыбокімі вачамі і густымі сівымі брывамі ён нагадваў у профіль ястраба”; не ўмее спачуваць іншым.
14.Больш поўнаму раскрыццю гуканаўшчыны ў творы спрыяюць
1) Тарасаў; 4) Тукала;
2) Сазоненка; 5) Тужыкаў.
3) Рагойша;
15.Лёс Зосі пасля вайны вызначыў (вызначыла)
1) сяброўская дапамога Шыковіча;
2) сустрэча з Ярашам;
3) заява Гукана ў органы дзяржбяспекі;
4) мемуары Гукана;
5) знаходка архіўных дакументаў пра яе бацьку.
16. Дата 16.10.1945 г. для Зосі Савіч стала лёсавызначальнай, таму што ў гэты дзень
1) ёй была зроблена Ярашам аперацыя на сэрцы;
2) яна вярнулася ў горад з Германіі, дзе прабыла каля двух год;
3) Гукан на яе напісаў данос;
4) рэабілітавалі яе бацьку і ў горадзе паставілі яму бюст;
5) яна назаўжды пакідае горад, каб уратаваць сям’ю Яраша, якога пакахала.
17.Запіскі (мемуары) Гукана пра падполле літаратурна апрацаваў
1) Яраш; 4) Сербаноўскі,
2) Шыковіч; 5) Красоўскі.
3) Сыракваш;
18.Шыковіч па прафесіі
1) журналіст; 4) доктар;
2) пісьменнік; 5) дзяржаўны служачы.
3) настаўнік;
19.Кірыла Шыковіч у рамане
1) дзейсны і актыўны чалавек; чулы да людскога гора; настойлівы ў пошуках праўды,справядлівасці;
2) мае дапытлівы розум, вострую назіральнасць; таварыскі; па няведанні дапамагаў Гукану пісаць”мемуары”;
3) сучасны Дон Кіхот, таленавіты журналіст; не пазбаўлены недахопаў;
4) актыўна выступае за справядлівасць, дабіваючыся праўды; спагадлівы;
5) выявіў сябе даследчыкам старажытнай гісторыі.
20.”... У інфекцыйнай бальніцы актыўна дзейнічала падпольная група… Кіраваў ёю доктар Савіч, які меў сувязь з камандзірам партызанскага атрада…” Такі вывад зрабіць Шыковічу дазволілі(дазволіла )
1) дапамога загадчыка партархіва Сыраквашы;
2) сустрэчы з маёрам дзяржбяспекі Сербаноўскім;
3) размовы з былой медсястрой Клаўдзіяй Сухадол;
4) факты і дакументы;
5) гутаркі з сакратаром гаркома Тарасавым.
21. Антон Яраш у творы
1) шчыры,сумленны чалавек, захоўвае і цэніць законы продкаў;
2) інтэлігентная асоба; былы ўладзельнік падполля; самаадданы працаўнік; анархіст па ацэнцы Гукана;
3) ведае замежныя мовы; патрыёт; дэпутат гарсавета, высокамаральны чалавек;
4) хірург, вучоны, гуманіст; летуценнік, “ніколі не гуляе з жыццём”;
5) прафесіянал-хірург, дысцыплінаваны; высокі, стройны, прыгожы.
22.Тарас-гэта прыёмны сын
1) Савіча; 4) Яраша;
2) Гукана; 5) Кушнера.
3) Шыковіча;
23.Тарас у творы
1) сын павешанага фашыстамі аднаго з кіраўнікоў падполля;
2) прыёмны сын Шыковіча;
3) брыгадзір заводскай брыгады кампартыі;
4) сакратар заводскай ячэйкі.
24. Уся бядаў тым, што я нічога” не хачу” належаць:
1) Зосі; 4) Тарасу;
2) Ніне; 5) Славіку.
3) Машы;
25.Варушыць мінулае, “варушыць мёртвых” Яраша прымусіла(прымусілі):
1) артыкул Шыковіча;
2) сведачанні Дымара і Швагерава;
3) сустрэча са сваёй выратавальніцай Зосяй Савіч;
4) дзеянні Гукана; яго адносіны да тых, з кім працуе;
5) Галіна Адамаўна і Валянціна Андрэеўна.
26.Сцяпан Савіч у час фашысцкай акупацыі быў
1) галоўным урачом бальніцы;
2) адным з кіраўнікоў падполля;
3) сувязным партызанскага атрада;
4) паліцаем-здраднікам;
5) палявым санітарам.
27.У рамане аўтар стварае любоўны трыкутнік:
1) Шыковіч-Яраш-Гаецкая;
2) Валянціна Андрэеўна-Яраш-Гаецкая;
3) Славік-Тарас-Маша;
4) Яраш-Зося-Шыковіч;
5) Зося-Шыковіч-Гукан.
28.”Флюгерам”, па вызначэнні Кірылы Шыковіча, з’яўляецца:
1) Славік Шыковіч; 4) Васіль Грыбок;
2) Тамара Гаецкая; 5) Тарас Ганчарык.
3) Клаўдзія Сухадол;
29.У творы аўтар стварыў вобразы кіраўнікоў, якія выклікаюць павагу. Да іх адносяцца:
1) сакратар гаркома партыі Тарасаў;
2) сакратар райкома партыі Красоўскі;
3) старшыня гарсавета Кушнер;
4) рэдактар газеты Жывіцкі;
5) сакратар гаркома камсамола Грыбок.
30.У рамане ўздамаюцца праблемы:
1) служэння людзям; выхавання дзяцей; рэабілітацыі рэпрэсіраваных;
2) удзячнасці і чалавечнасці; праўды пра мінулае;
3) бацькоў і дзяцей; адказнасці за будучыню нацыі;
4) вернасці сваёй сям’і, сяброўству;
5) адказнасці чалавека за сябе і свае ўчынкі; станаўлення чалавека як асобы.
31.Раман “Сэрца на далоні” быў адзначаны:
1) прэміяй Ленінскага камсамола ў 1975 г.;
2) Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь у 1998 г;
3) Літаратурнай прэміяй імя І.Мележа ў 1986 г.;
4) Ленінскай прэміяй у 1981 г.;
5) Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа ў 1967 г.
ТЭСТ 10 КЛАС
1. Іван Шамякін на старонках газеты «Гомельская праўда» дэбютаваў як
а) паэт; б) празаік; в) драматург.
2. Першыя празаічныя творы Івана Шамякіна былі прысвечаны
а) тэме вайны; б) тэме калектывізацыі; в) тэме інтэлігенцыі.
3. Дзе адбываецца дзеянне аповесці «Гандлярка і паэт»? Адказ запішы.
4. Праз якія мастацкія адзнакі аповесці ў ёй рэалізуецца аўтарскі прынцып кантрасту (супрацьпастаўлення)? Адказ запішы.
5. Наколькі магчыма да вобраза Вольгі Ляновіч далучыць паняцце «рамантык», а да вобраза Алеся — «рэаліст»?
а) Так, цалкам магчыма;
б) не, і Вольга, і Алесь — рэалісты;
в) Вольга і Алесь — рамантыкі;
г) наадварот, Вольга — рэаліст, Алесь — рамантык.
6. Ці правільнае меркаванне: трагедыя Вольгі ў тым, што яна пакахала Алеся? Запішы сваю думку.
7. Якія рысы характару і адзнакі светапогляду «належаць» Вользе Ляновіч?
а) Ідэалізм;
б) практыцызм;
в) палітычная абмежаванасць;
г) маральная просталінейнасць;
д) псіхалогія прыватнай уласнасці;
е) рамантычнае стаўленне да навакольнага свету;
ё) магчымасць чуць «тое, што чуюць нямногія'».
8. «Непаўторная вясна» — гэта
а) першая, б) другая, в) трэцяя аповесць
пенталогіі «Трывожнае шчасце»?
9. У аповесці «Непаўторная вясна»:
а) адлюстроўваецца даваеннае жыццё моладзі;
б) змаганне народа ў час вайны;
в) успрыманне жыцця маладымі героямі пасля ваенных выпрабаванняў.
10. Хто з галоўных герояў аповесці з’яўляецца:
а) медыцынскім работнікам; б) студэнтам; в) настаўнікам.
11. Ці правільнае наступнае сцвярджэнне: «Галоўная тэма аповесці «Непаўторная вясна» — шчырае і трапяткое каханне Пятра Шапятовіча да Сашы Траянавай»?
а) Так, правільнае; б) не.
12. У чым бачыцца аўтабіяграфізм аповесці «Непаўторная вясна» і іншых частак, аб’яднананых пад агульнай назвай «Трывожнае шчасце»? Адказ запішы.
13. Галоўны герой аповесці «Непаўторная вясна»
а) хоча быць «як усе»;
б) наадварот, не хоча быць такім, імкнецца ўзняцца над будзённасцю.
