Новости проекта
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Выставка "Образование и карьера 2020"
«Учитель для Беларуси»
Голосование
Какой Ваш самый любимый школьный предмет?
Всего 57 человек
Голосование
Что Вы больше всего любите?
Всего 60 человек

Музейны куток

Дата: 28 августа 2018 в 13:24, Обновлено 6 февраля 2019 в 09:54

Музейны куток ДУА "Цэльская сярэдняя школа"

Мэты і задачы :

  1. Вывучэнне і асэнсаванне гісторыі і культуры нашай мясцовасці ў мэтах развіцця інтэлектуальных, культурных і творчых магчымасцей вучняў , выхаванненне ў іх нацыянальнай свядомасці, павагі і беражлівых адносін мінулага свайго народа, далучэнне іх да нацыянальнай культуры.
  2. Правядзенне культурна-асветніцкай дзейнасці сярод навучэнцаў, бацькоў, насельніцтва.
  3. Фарміраванне ў вучняў цікавасці да гісторыі сваёй мясцовасці.
  4. Выхаванне любові да сваёй маленькай радзімы.

Уліковая  картка школьнага музейнага кутка

1. Адзенне

  • камізэлька (копія),
  • кашуля вышываная (арыгінал),
  • спадніца (копія),
  • фартух (копія).

                            

2. Вырабы з гліны

  • Гаршчок
  • Гладыш
  • Збан

                          

3. Ільняныя вырабы

  • Абрус
  • Ручнік (набожнік)

                         

4. Прадметы для быту

  • Качалкі
  • Начоўкі
  • Прас
  • Сольніца

                          

5. Прадметы ткацтва

  • Бёрда
  • Верацяно
  • Калаўрот
  • Ніты
  • Прасніца
  • Часалка
  • Чаўнок
  • Шпуля

                          

6. Сельскагаспадарчыя прадметы

  • Веялка
  • Ручны  млын
  • Ступа
  • Таўкач  

                           

Беларуская хата

               

              

             

Экспанаты


НАЧОЎКІ
Прадаўгаватая драўляная пасудзіна, якая выраблялася з ліпы, для гаспадарчых патрэб (выкарыстоўваліся для мыцця бялізны і інш.)

                               ПРАСНІЦА
Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення      

        

 ВЕЯЛКА
Прыстасаванне, пры дапамозе якога сартавалі  абмалочанае збожжа (бралі ёю абмалочанае зерне і моцна шпурлялі далёка наперад – найбольш буйнае зерне, як больш цяжкае, ляцела далей, драбнйшае – бліжэй да веяльшчыка, а пазаддзе клалася побач з веяльшчыкам)

БЁРДА

Прыстасаванне для ткання самаробнага палатна

              

ГРАБЁНКА
Прыстасаванне для часання льновалакна, каб атрымаць кужаль і кудзелю

              

1.РУЧНІК
Кужэльная ці палатняная тканіна для выцірання цела, посуду.

2.НАБОЖНІК

Ручнік, якім акрывалі іконы

             

ШПУЛЬКА

Драўлянная прастасаванне, полае ўнутры, на якое што-небудзь намотваецца

НІТЫ
Выкарыстоўваліся для пад’ёма нітак асновы пры тканні

               

СТУПА
Драўляная пасудзіна, у якой таўклі крупы таўкачом

АБРУС
Пакрывала для стала, настольнік

             

КАЛАЎРОТ (самапрадка)
Прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі, воўны, якое прыводзіцца ў рух нагой

ЧАЎНОК
У самаробным ткацкім станку для падачы нітак пры тканні (уток)

ГЛАДЫШ
Збан без ручкі з верхам, шырэйшым за дно, для захоўвання малака

             

СОЛЬНІЦА
Драўляная пасудзіна для захавання солі

             

ПРАС
Прылада для адгладжвання бялізны і адзення

ГАРШЧОК
Гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання ежы

                

ВЕРАЦЯНО
Прылада, пры дапамозе якой пралі ўручную ніткі з кудзелі

             

ЗБАН
Высокая гліняная пасудзіна, выцягнутая і звужаная зверху, з ручкай

КАЧАЛКІ
Выкарыстоўваліся для разгладжвання бялізны (качаць бялізну)

РУЧНЫ МЛЫН 

прыстасаванне для здрабнення зярнят

 Работа ў музеі (экскурсіі)

Работа ў музеі (навукова-даследчая)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.